BooksUkraine.com » Сучасна проза » Дэпэш Мод 📚 - Українською

Читати книгу - "Дэпэш Мод"

202
0
На сайті BooksUkraine.com ви знайдете великий вибір книг українською мовою різних жанрів - від класичних творів до сучасної літератури. "Дэпэш Мод" автора Сергій Вікторович Жадан. Жанр книги: Сучасна проза. Зберігайте свої улюблені книги у власній бібліотеці, залишайте відгуки та знаходьте нових друзів-читачів. Реєструйтеся та насолоджуйтесь читанням на BooksUkraine.com!

Шрифт:

-
+

Інтервал:

-
+

Добавити в закладку:

Добавити
1 ... 3 4 5 ... 53
Перейти на сторінку:
зрабілі, і падбірае пагнутую піянерскую трубу, у якую да гэтага дзьмуў нехта зь яго палеглых сяброў, і раптам пачынае пранізьліва сьвісьцець у яе, плаксіва і роспачна, так што аж усе афігелі – трэба ж так, сьвісьціць, адвярнуўшыся і ад поля, і ад ультрасаў, і ад прыціхлых і прысаромленых пажарных, сьвісьціць нейкую сваю, толькі яму аднаму вядомую, гучную і фальшывую ноту, укладаючы ў яе ўсю сваю адвагу, усю сваю безнадзейнасьць, усю сваю чыста пацанскую любоў да жыцьця...

19.30

Пад самым дахам, над апошнімі радамі, сядзяць сонныя галубы, якія ўжо звыклі да паразаў нашай каманды, і сонна буркочуць, жывуць сабе, нікому не перашкаджаюць, прыкольныя мокрыя зграі, але вось Сабака слухае іх скрозь сон, яны яму зьяўляюцца ў ягонай алькагольнай прастрацыі і выцягваюць яго адтуль, ведаеце, такі дзіўны стан, калі ты адным вокам бачыш сьвятло сьпераду, а іншым, як бы гэта патлумачыць – іншым ты бачыш тое, што можна, напэўна, назваць іншым бокам сьвятла, ну, вы разумееце, адным словам, калі табе адначасова паказваюць вельмі многа, але ты ў такім стане, што ўбачыць ужо нічога ня можаш. Ды й ня хочаш. Таму Сабака спаўзае на цэмэнтную падлогу і пачынае адпаўзаць у бок праходу, трушчачы сваімі змучанымі грудзямі сланечнікавае шалупіньне, недапалкі і лятарэйныя білеты. Адпаўзае да праходу, устае на ногі і нерашуча рушыць наверх, да апошняга раду, чапляецца там за мэталічнае мацаваньне і павісае на ім зусім бязь сілаў – ня ўпасьці на трыбуну і не прыціснуць заўзятараў якіх-небудзь калі ўпадзеш трэба будзе выбачацца з кімсьці сутыкацца, штосьці гаварыць і тады ўсе адразу адчуюць як дрэнна пахне ў цябе з рота і адразу здагадаюцца што ты піў так што галоўнае ні з кім не гаварыць і ні да каго не зьвяртацца а калі ўпадзеш абавязкова з табой хто-небудзь загаворыць і не адкруцішся потым скажуць што ў цябе так з рота дрэнна пахне дакладна ўнюхаюць толькі пачнуць гаварыць нават калі адвярнуцца і гаварыць убок усё адно ўнюхаюць хіба што добра адвярнуцца і так гаварыць. што гаварыць? што трэба гаварыць каб яны не даведаліся? што я павінен сказаць? хутчэй а то заўважаць скажуць што-небудзь. што скажуць? скажуць чаму маўчыш? не крычыш? чаму я не крычу? трэба крычаць інакш яны заўважаць што ў мяне дрэнна пахне з рота скажуць што ў мяне дрэнна пахне з рота таму што я не крычу або падумаюць што я п’яны таму што я не крычу што я павінен крычаць? што я павінен крычаць? ну што я павінен крычаць? трэба запытаць у каго-небудзь трэба адвярнуцца і запытацца або адвярнуцца і закрычаць тады ніхто нічога не заўважыць усё адно не заўважаць такі шум стаіць добра я крыкну штосьці ў бок ніхто не пачуе як у мяне дрэнна пахне з рота але ўсе заўважаць што я крычу значыць я не п’яны нармальна гэта я нармальна прыдумаў толькі што крыкнуць ну што ж мне крыкнуць што яны ўсе крычаць? пра судзьдзю пра судзьдзю толькі крыкнуць убок каб не пачулі і каб не заўважылі неяк так патрэбна крыкнуць і абавязкова пра судзьдзю тады будзе нармальна – і тут наш форвард вывальваецца сам-насам з брамнікам і б’е, проста хуячыць з усяе моцы, некалькі тысяч мокрых заўзятараў заміраюць, затрымліваюць, можна сказаць, дых, і тут за іхнымі сьпінамі ў вільготнай цішыні роспачна лунае:

– Гэээээээээээээээй!!! Тыыыыыыыыыыыыыыыыыыы!!!!!!!!!!!!!!!

І мокрыя заўзятары ў бліжніх сэктарах зачаравана паварочваюць галовы і бачаць там Сабаку Паўлава, старога добрага Сабаку Паўлава, якога тут ведае кожны сабака, то бок кожны сэржант з рацыяй, ён зусім зьняможана павісае на жалезным мацаваньні, павярнуўшыся да трыбун, назавем гэта сьпінай, і працяжна вые кудысьці ў нікуды, ці як гэта назваць.

19.45

Чаму? Таму, што ты ня проста нейкі мудак, які зьмірыўся з існуючым несправядлівым станам рэчаў і са штодзённымі наёбкамі зь яго боку, таму што ты не зьбіраешся да канца сваіх дзён угрызацца ў чыёсьці горла за расфасаваную імі хаўку. Таму, што ты, у рэшце рэшт, маеш што сказаць, калі б нехта запытаў у цябе пра найгалоўнейшае, так што гэтага ўжо хопіць, думае Сабака, дакладней ён, вядома, у такім стане нічога падобнага ня думае, але каб ён мог зараз думаць, ён, мне здаецца, думаў бы менавіта так, таму ён пачынае лезьці ўгору па бэльцы, што падпірае дах, зьдзіраючы пальцамі старую зялёную фарбу і засохлае пташынае лайно, прыціскаючыся да халоднай трубы, асьцярожна цягнецца ўгору, перастаўляючы ногі па жалезнай канструкцыі, апынаецца акурат над галовамі сяржантаў, што на нейкі час забыліся на яго, над галовамі ўсіх сваіх мокрых і п’яных знаёмых, колькі іх тут ёсьць, над шчасьлівымі галовамі Вовы і Валодзі. Іх ён і пазнае і спыняецца акурат над імі, разглядае іх зьверху, думае, о, як клёва, калі працягнуць руку ўніз, можна абодвух падняць сюды, і ён цягне да іх руку і нешта ім кажа, нават не заўважаючы, як дрэнна ў яго пахне з рота.

І тут нашы закалочваюць мяч, і мокрыя горлы равуць – вау-у-у-у-у!!! – вау-у-у-у-у!!! – равуць яны, і ад гэтага рову сотні і тысячы сонных галубоў выпырхваюць са сну і вылятаюць, як снарады, са сваіх седалаў, усланых пер’ем, зямлёй і лятарэйнымі квіткамі, вылятаюць хваляй пад мокрае неба і гэтая хваля б’ецца аб Сабаку і той ня ўтрымліваецца і ляціць уніз, пралятае свае некалькі мэтраў і смачна плюхаецца на лаву, поруч з Вовам і Валодзем, тыя нарэшце згадваюць пра свайго таварыша, паварочваюцца да яго і бачаць яго побач з сабою, як і мае быць.

– О, Сабака, – крычыць Вова.

– Сабака, мы забілі, – крычыць Валодзя.

– Здорава, – гаворыць Сабака і ўсьміхаецца. Упершыню за апошнія тры дні, дарэчы.

19.50 – 8.00

Вова і Валодзя не наважваюцца паказаць свае дакумэнты, таму да шпіталізаванага Сабакі іх не пушчаюць, яны тлумачаць, што яны сябры, нават родныя, далёкія, але ўсё ж такі родныя, але ім кажуць, што такіх родных, як Сабака, саромецца трэба, і ўкладваюць яго – п’янага і соннага – на насілкі, а потым запіхваюць у хуткую, чамусьці яны ўсе думаюць, што Сабака менавіта траўмаваны, а не п’яны, гэта яго і ратуе, яго не забіваюць на месцы, як гэтага вымагаюць інструкцыі паводзінаў для сяржантаў, старшынаў і мічманаў пры гераічнай абароне спартыўных комплексаў і месцаў масавага адпачынку працоўных падчас правядзеньня там футбольных матчаў, палітычных мітынгаў ды іншых фізкультурна-асьветніцкіх шабашаў.

1 ... 3 4 5 ... 53
Перейти на сторінку:

!Увага!

Сайт зберігає кукі вашого браузера. Ви зможете в будь-який момент зробити закладку та продовжити читання книги «Дэпэш Мод», після закриття браузера.

Коментарі та відгуки (0) до книги "Дэпэш Мод"